Новым прэм'ерам Беларусі стаў экс-кіраўнік Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка. Хто з ім ва ўрадзе?

Новым прэм'ер-міністрам Беларусі стаў экс-кіраўнік Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка, паведамляе телеграм-канал «Пул Першага».

vystavka_vooruzheniy_20190207_zam_tutby_phsl_img_fo2a9666.jpg

Нагадаем, 3 чэрвеня кіраўнік Беларусі адправіў мінулы склад урада ў адстаўку.
Пасаду першага віцэ-прэм'ера атрымаў Мікалай Снапкоў, яго папярэднік, Дзмітрый Крутой, стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Нагадаем, толькі ў студзені гэтага года Снапкоў атрымаў прызначэнне амбасадарам у Кітаі.
Пост віцэ-прэм'ера атрымаў таксама Аляксандр Субоцін. Ён у 2015-2017 годзе быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі, потым працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, а у 2018 годзе атрымаў працу ў Маскве, стаўшы членам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу.
Ранейшы прэм'ер-міністр Сяргей Румас у новы склад урада не ўвайшоў.
— Вялікіх прэтэнзій няма, але чалавек хоча займацца бізнесам. Я вітаю, — заявіў Лукашэнка.
Галоўчанка нарадзіўся 10 жніўня 1973 года. У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці "міжнародныя адносіны", у 2003 годзе — Акадэмію кіравання. Пачынаў кар'еру ў Радзе Бяспекі, у 2002-2005 годзе быў намеснікам начальніка аддзела Генпракуратуры, працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, Дзяржкамваенпраме. У 2013-2018 гадах быў паслом Беларусі ў ААЭ.
У жніўні 2018 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Паводле tut.by