
Алесь Шут пасля галадоўкі і збіцця дэпутатаў, Дом ураду, 12 красавіка 1995. Фота з фэйсбука Сяргея Навумчыка
Алесь Шут быў лекарам, абраўся ў Вярхоўны Савет 12-га склікання на Лагойшчыне. Уваходзіў у склад дэпутацкай Апазіцыі БНФ, удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў супраць рэферэндуму 11-12 красавіка 1995 года, быў жорстка збіты спецназам спачатку ў зале парламенту, а потым міліцыяй па-за Домам ураду.
Пахаванне Алеся Шута адбудзецца ў чацвер у Лагойску, піша Радыё Свабода.