
Парашэнка падкрэсліў важнасць як мага хутчэйшага вызвалення ўкраінскіх палітзняволеных, якіх утрымліваюць у Расіі і на акупаваных тэрыторыях - дадае "Украінскі тиждень".
Асаблівая ўвага была удзеленая пытанням гуманітарнага характару, уключаючы абмен асобаў, якія ўтрымліваюцца ў няволі. Уладзімір Пуцін падкрэсліў неабходнасць неадкладнага вызвалення расійскіх журналістаў, арыштаваных ва Украіне.
Бакі прыйшлі да пагаднення аб тым, што ў бліжэйшы час упаўнаважаныя па правах чалавека абедзвюх краін наведаюць зняволеных грамадзян.
20 мая спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Мар'яна Беца паведамляла, што ў Расіі па палітычных матывах утрымліваецца 24 украінцы, а ў акупаваным Крыме - больш за 40. Кіеў не раз звяртаўся да Масквы з прапановай абмяняць украінскіх зняволеных на 23 грамадзян Расіі, якія знаходзяцца пад вартай.