Расія ўзмацняе памежны кантроль з Беларуссю

Усе рэйсы паміж Расіяй і Беларуссю з 15 траўня 2017 года будуць пераведзеныя ў міжнародныя сектары расійскіх аэрапортаў. Пасажыры, якія не з'яўляюцца грамадзянамі гэтых дзвюх краін, будуць праходзіць памежны кантроль. 

Фота © РИА Новости, аўтар Ігар Зарэмба

Фота © РИА Новости, аўтар Ігар Зарэмба


Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Рыгор Рапота, паведамляе ria.ru.
Рапота падкрэсліў, што "пагранічны кантроль грамадзян Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, якія ляцяць гэтымі рэйсамі, ажыццяўляцца не будзе". Яны па-ранейшаму змогуць перасякаць мяжу па ўнутраных пашпартах.
Адзіным змяненнем для іх будзе абавязак захоўваць пасадачны талон. Яго трэба будзе прад'яўляць па прыбыцці ў Расію. "Адзнакі аб перасячэнні мяжы ў пашпарце прастаўляць не будуць", — адзначыў Рапота.
Гэтыя змены з'яўляюцца вынікам пяцідзённага безвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін, які дзейнічае ў Беларусі з 12 лютага. Паколькі ў рамках Саюзнай дзяржавы існуе рэжым свабоднага перамяшчэння, замежнікі, якія прыбылі без віз у Беларусь, могуць пранікнуць на расійскую тэрыторыю.
Раней на афіцыйным партале прававой інфармацыі Расіі былі апублікаваныя тры загаду ФСБ. З іх вынікае, што на мяжы з Беларуссю ствараюцца памежныя зоны — у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласцях. Як адзначаецца ў дакументах, такое рашэнне прынята ў мэтах стварэння неабходных умоў аховы мяжы.