КНР. З-за пясчанай буры ў Пекіне былі затрыманыя і адмененыя авіярэйсы
З-за пясчанай буры ў Міжнародным аэрапорце Пекіна ў чацвер 15 рэйсаў былі адменены і больш за 40 затрыманыя, паведамляе South China Morning Post.
Пясок і пыл, прынесеныя ветрам з Унутранай Манголіі, дасягнулі некаторых раёнаў Пекіна яшчэ ў сераду днём. Паводле дадзеных Нацыянальнага метэаралагічнага цэнтра, з тых часоў бура ахапіла плошчу у 1,63 млн кв м.
У сталіцы КНР рэзка пагоршылася якасць паветра і моцна ўпала бачнасць.
Паводле мясцовых уладаў, сярэдні паказчык дробных часціц РМ2,5, найбольш небяспечных для здароўя чалавека, у чацвер раніцай узрос да 630 мікраграмаў на кубічны метр. Дапушчальная норма складае ўсяго 10 мікраграмаў на кубічны метр.
Фота scmp.com
Канцэнтрацыя часціц PM10 каля 08:00 чацвярга перавысіла 1500 мкг на кубічны метр, а ў некаторых раёнах — 2000 мкг на кубічны метр.
У другой палове дня індэкс якасці паветра ў мегаполісе склаў 905 — небяспечны ўзровень.
Паводле www.gismeteo.by