Расійская ядзерная зброя знаходзіцца пад Асіповічамі? Версія амерыканскіх навукоўцаў

Чым уладам так не падабаюцца (ці наадварот, падабаюцца) Асіповічы? Спачатку каля іх была база «вагнераўцаў», а цяпер там, імаверна, размяшчаецца ядзерная зброя РФ, піша Раман Шавель у матэрыяле «Белсат».

Фота: railwayz.info

Фота: railwayz.info

Супрацоўнікі FAS (Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў) на падставе аналізу спадарожнікавых здымкаў прыйшлі да высновы, што ядзерная зброя, пастаўленая з Расіі ў Беларусь, можа знаходзіцца пад Асіповічамі, прыкмеціла выданне Reform.by.

Вакол вайсковага склада, які знаходзіцца ў цэнтральнай Беларусі, была зробленая мадэрнізацыя з дадатковымі перыметрамі бяспекі і пунктам доступу. Гэта можа ўказваць на тое, лічаць амерыканскія навукоўцы, што склад будзе выкарыстоўвацца для размяшчэнне ядзерных боегаловак для пастаўленых з Расіі ў Беларусь «Іскандрэраў».

Корпус, на якім была праведзеная мадэрнізацыя, знаходзіцца ўнутры вайсковага склада, размешчанага на ўсход ад Асіповічаў. Згодна з выцекам дакументаў на «Discord», у лютым 2023 года ЦРУ паведамляла пра тое, што старшы афіцэр Мінабароны РФ «праінспектаваў аб’ект у ваколіцах Асіповічаў на прадмет магчымай мадэрнізацыі», які будзе служыць «сховішчам ядзерных боегаловак у Беларусі».

Частка дакументу ЦРУ, у якім быў апублікаваны выцек з паведамленнем пра праверку расейскімі войскамі Асіповічаў на прадмет патэнцыйнага захоўвання ядравых боегаловак.Крыніца: fas.org

Частка дакументу ЦРУ, у якім быў апублікаваны выцек з паведамленнем пра праверку расейскімі войскамі Асіповічаў на прадмет патэнцыйнага захоўвання ядравых боегаловак.

Крыніца: fas.org

Здымкі са спадарожніка, зробленыя кампаніяй «Maxar Technologies», паказваюць, што частка дэпо каля Асіповічаў з тых часоў была мадэрнізаваная і абсталявана перыметрам бяспекі з чатырох агароджаў і крытым ахоўным пунктам доступу.

Спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць праведзеную мадэрнізацыю.Крыніца: fas.org

Спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць праведзеную мадэрнізацыю.

Крыніца: fas.org

На падставе здымкаў можна зрабіць выснову, што будаўніцтва аб’екта пачалося прыкладна падчас меркаванага візіту высокапастаўленага расейскага чыноўніка. Мадэрнізацыя ішла павольнымі тэмпамі, першапачаткова ўзводзіўся двухузроўневы перыметр бяспекі, але гэтага было б недастаткова для захоўвання ядзерных боегаловак.

Таму ў кастрычніку 2023 года пачалося будаўніцтва новага перыметра бяспекі ўнутры ўжо існуючага. Усяго ж ужо маецца чатыры перыметры бяспекі, што пацвярджаюць здымкі Maxar, зробленыя ў канцы студзеня 2024 года.

Глядзіце таксама

Паводле канструкцыі новага перыметра можна судзіць аб неабходнасці раскопак у пошуках таго, што патэнцыйна можа быць кабелямі і датчыкамі. Дрэвы ўнутры новага ўнутранага перыметра таксама былі расчышчаныя прыкладна на 20 метраў ад агароджы. Калі гэтыя здагадкі з’яўляюцца праўдзівымі, то праведзеная мадэрнізацыя, пішуць навукоўцы FAS, можа больш нагадваць узровень фізічнай абароны, які расійскія ўлады запатрабуюць для захоўвання ядзернай зброі.

Заявы расійскіх і беларускіх уладаў цягам апошніх двух гадоў падкрэслівалі, што ядзерная зброя ўжо ў Беларусі, але відавочных доказаў гэтаму не існавала.

Выданне Foreign Policy, адзначаюць у FAS,спасылалася на заходніх чыноўнікаў, уключаючы міністра абароны Літвы, якія «пацвердзілі навіну аб яе размяшчэнні». Выданне пісала, што «высокапастаўлены літоўскі дыпламат і іншыя заходнія чыноўнікі паведамілі часопісу Foreign Policy, што Расія пабудавала ў Беларусі спецыяльныя сховішчы і чыгуначныя сістэмы для патэнцыйнага размяшчэння ядзернага арсенала».

Устаноўкі «Іскандэр», здольныя несці ядравую зброю. Крыніца: vimpel-v.com

Устаноўкі «Іскандэр», здольныя несці ядравую зброю. Крыніца: vimpel-v.com

На дадзены момант не зразумела, ці адносяцца прыведзеныя пацверджанні да пускавых установак, здольных несці ядзерную зброю, або да рэальных боегаловак для гэтых установак. Тым не менш мадэрнізацыя на складзе ў Асіповічах паказвае што прынятыя захады бяспекі могуць патэнцыйна адпавядаць мадэрнізацыям, неабходным для захоўвання ядзерных боегаловак на тым жа абʼекце, які, відаць, інспектаваў расійскі прадстаўнік Мінабароны год таму.

Перакідванне ядзерных боегаловак, гаворыцца ў артыкуле, не дае Расіі сур’ёзнай ваеннай перавагі ва Усходняй Еўропе. Бо мадэрнізаваныя сховішчы ядравай зброі маюцца ў Калінінградзе, што дае магчымасць наносіць удары па краінах NATO. Па ўсім відаць, падобнае разгортванне мае іншую мэту: нерваваць усходнія краіны Альянсу і падкрэсліваць статус Расіі як ядзернай дзяржавы, гаворыцца ў артыкуле.

Нагадаем, што таксама пад Асіповічамі таксама знаходзілася база вайскоўцаў з ПВК Вагнера, якія прыбылі ў Беларусь летам 2023 года. Зараз намётавы лагер разбіраецца, а для «вагнераўцаў» і іхных сем’яў будуецца дзевяціпавярховы дом.

Глядзіце таксама