Сафія Сапега папрасіла Лукашэнку аб памілаванні

Сафія Сапега піша, што на ўчыненне злачынстваў яе падштурхнулі «маладосць і глупства», а таксама няўстойлівы псіхічны і фізічны стан.

sapeha_safija.jpg


Грамадзянка Расіі Сафія Сапега, якая адбывае 6-гадовы тэрмін у калоніі за адміністраванне Telegram-канала «Ч*рная кніга Беларусі», папрасіла Лукашэнку аб памілаванні
22 чэрвеня яна падала прашэнне аб памілаванні ў адміністрацыю калоніі ПК-4 у Гомелі, куды яе перавялі з СІЗА тры тыдні таму, паведаміў BBC адвакат сям'і асуджанай Антон Гашынскі.
У звароце 24-гадовая зняволеная просіць Лукашэнку вызваліць яе або замяніць на больш мяккае пакаранне.«Я проста хачу быць побач са сваёй сям'ёй… Я хачу дыхаць свабодна», — напісана ў памілаванні.
Яна тлумачыць, што «трапіла пад уплыў дэструктыўна настроенай групы людзей», а знаходзячыся за кратамі «цалкам усвядоміла супрацьпраўнасць і незаконнасць» сваіх дзеянняў і «шчыра раскайваецца» у іх.