Сэлфі на выбарчым участку? Спытайце дазволу!

Сябра Руху «За Свабоду» Ілля Дабратвор звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію па тлумачэнні, ці можна рабіць сэлфі на выбарчым участку. Адказ несуцяшальны.

Ілля Дабратвор

Ілля Дабратвор


Ілля Дабратвор пацікавіўся ў выбарчай камісіі, ці не паўторыцца мінулагодні інцыдэнт, калі прыйшоўшаму на выбарчы участак з сям’ёй Дабратвору старшыня камісіі разам з падначаленымі забаранілі зрабіць фота з дачкой на памяць. Актывіст задаў тры асноўныя пытанні, адзначыўшы, што ў суседніх з нашай краінай дзяржавах ўсе тры дзеянні дазволеныя.

1. Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць сябе падчас наведвання выбарчага ўчастка?

2. Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць выдадзены яму бюлетэнь?

3. Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць членаў сваёй сям’і падчас наведвання выбарчага ўчастка?

Cтаршыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала наступнае: «Пытанні адносна таго, ці мае права выбаршчык на ўчастку для галасавання фатаграфаваць сябе, членаў сваёй сям’і, а таксама выдадзены яму бюлетэнь выбарчым заканадаўствам не ўрэгуляваныя, але па метадычных матэрыялах ЦВК забеспячэнне парадку ў памяшканні для галасавання ўскладзена на старшыню ўчастковай камісіі, а яго распараджэнні, аддадзеныя ў межах кампетэнцыi, абавязковыя для выканання ўсімі прысутнымі ў памяшканні. Таму ў падобных сітуацыях фотаздымка магчымая толькі з папярэдняга дазволу старшыні ўчастковай камісіі».

_dabratvorjarmo.png


Пры гэтым старшыня ЦВК дадала, што «ў шэрагу краін (Вялікабрытаніі, Германіі, Літве, Канадзе, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы фота- і відэаздымка ў памяшканні для галасавання не дазваляюцца».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»