Севярынца будуць судзіць за «Сустрэчу свабодных людзей»

Сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца выклікаюць у чацвер, 5 снежня, на 09.15 у Цэнтральны суд Мінска для разгляду справы па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага кодэксу — «парушэнне парадку правядзення ці арганізацыі масавых акцыяў».

sever_002_logo_1.jpg

Гаворка ідзе пра «Сустрэчу свабодных людзей», праведзеную як мерапрыемства зарэгістраваных кандыдатаў на «выбарах» у суботу 16 лістапада.
Санкцыя па артыкуле 23.34 прадугледжвае штраф да 50 базавых велічыняў ці арышт да 15 сутак.
— Скончыліся так званыя выбары, і Лукашэнка штурхае нязгодных беларусаў у падрыхтаваныя для іх камеры, — пракаментаваў прэс-службе БХД гэты выклік Павел Севярынец. — Але рана ці позна гэтак жа скончыцца і сам рэжым. І тады ўжо сам кіраўнік рэжыму атрымае позву на суд. Толькі сапраўдны і справядлівы.
Паводле bchd.info