Першыя суткі за «Сустрэчы свабодных людзей»

Відэаблогер і экс-кандыдат у дэпутаты Алесь Круткін асуджаны 29 лістапада судом Полацкага раёна на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за вулічныя акцыі 15 і 16 лістапада ў Мінску.

77383790_159239545462615_7276173073328373760_o.jpg


Алесь Круткін быў затрыманы напярэдадні, 28 лістапада, у Полацку. Сваякам актывіста паведамілі, што яго будуць судзіць.
Алеся Крукткіна асудзілі на 15 сутак паводле артыкулу 23.34 КаАП «парушэнне парадку правядзення ці арганізацыі масавых акцыяў». Суддзя Віктар Баліко пакараў актывіста за рэпост допісу з групы “Еўрапейская Беларусь” на ўласнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Укантакце. У гэтым паведамленні цытуецца заклік Арсеня Дзядка прыходзіць 15 лістапада на Кастрычніцкую плошчу.
Позвы ў суд за акцыі 15-16 лістапада атрымалі і іншыя актывісты. Вядома, што актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова будуць судзіць 2 снежня ў 11:30 ў Першамайскім судзе Мінска. Сустаршыню незарэгістраванай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца выклікаюць у Цэнтральны суд Мінска ў чацвер, 5 снежня, на 09.15.