Сербская царква ўзнагародзіла Лукашэнку за непрызнанне незалежнасці Косава

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе свайго візіту ў Бялград сустрэўся з Патрыярхам Сербскім Ірынеям, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



reniej.jpg

Аляксандр Лукашэнка і Патрыярх Ірэней. Фота - president.gov.by
Патрыярх уручыў прэзідэнту вышэйшую ўзнагароду Сербскай праваслаўнай царквы - ордэн Святога Савы I ступені, якім ўзнагароджваюцца за выбітныя заслугі ў духоўнай, асветніцкай і гуманітарнай галінах. Прымаючы ўзнагароду, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яна з'яўляецца авансам, «каб яшчэ больш працаваць над згуртаваннем нашых народаў».
Больш падрабязна аб гэтай падзеі паведамляе афіцыйны сайт Сербскай праваслаўнай царквы. Згодна з ім, ордэн уручаны «за актыўную любоў да Сербскай Праваслаўнай Царквы і сербскага народу, асабліва праяўленую настойлівымі намаганнямі па захаванні цэласнасці сербскай дзяржавы, а таксама забеспячэннем неабходнай гуманітарнай дапамогай ахвяр натаўскіх бамбаванняў Сербіі 1999 года, і ў выратаванні пацярпелых і прадастаўленню неабходнай дапамогі пасля разбуральных паводак у гэтым годзе».
Патрыярх ўспрыняў візіт беларускага прэзідэнта з вялікай радасцю ў сувязі з магчымасцю вітаць чалавека, чыё абранне «падтрымала і блаславіла беларуская Царква на чале з мітрапалітам Філарэтам». «Вы мелі смеласць і сумленне, каб распавесці свету, што гэта (бамбаванне Югаславіі сіламі НАТО) - акт супраць чалавека і супраць дэмакратыі», - падкрэсліў іерарх, падзякаваўшы прэзідэнту Беларусі за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі і разуменне таго, што «Косава для Сербіі з'яўляецца неад'емнай часткай гісторыі, культуры і тэрыторыі сербскага народа».
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Вы павінны быць упэўненыя: мы ніколі не падвядзем вас і ваш народ. Наколькі зможам, мы заўсёды будзем стаяць плячом да пляча з вамі. Так было падчас бамбаванняў, так было пасля вайны, так было падчас стыхійных бедстваў, так будзе ў будучыні. Мы заўсёды будзем побач з вамі». 
krynitsa.info