Сойм Руху Салідарнасці «Разам»: сцвярджаем немагчымасць удзельнічаць у любых «выбарчых» кампаніях
26 студзеня ў Мінску адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне Сойму Руху Салідарнасці «Разам».
З дакладам пра палітычную сітуацыі ў Беларусі і дзеяннях Руху Салідарнасці «Разам» выступіла сустаршыня арганізацыі Алена Талстая, з судакладамі – намеснік старшыні Г. Драздоў і міжнародны каардынатар І. Лялькоў. З дакладам «Аб гарантыях бяспекі Беларусі і Украіны па Будапешцкім мемарандуме» выступіў І.Леднік. У абмеркаванні выступілі: С.Законнікаў, А.Марачкін, С.Адамовіч, А.Фёдараў, Н.Багінская, Н.Батура, З.Захарэвіч, С.Мацкойць.
Па выніках пасяджэння былі прынятыя заявы: «Не – Саюзнай дзяржаве!», «Аб неабходнасці кансалідацыі дэмакратычных сілаў Беларусі», «Аб дачыненнях з Беларускім Нацыянальным Кангрэсам», «Аб гарантыях бяспекі Беларусі і Украіны па Будапешцкім мемарандуме», «Аб падтрымцы прапановы Міжнароднай Арганізацыі Працы», звароты: «Да беларускай інтэлігенцыі, дэмакратычных партый і рухаў «25 сакавіка – Дзень Волі», «Да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі».
Таксама былі прынятыя рашэнні: аб правядзенні замежнай канферэнцыі Руху Салідарнасці «Разам» ў Беластоку напрыканцы лютага; заклікаць да правядзення Маршу за Незалежнасць і Суверэнітэт Беларусі 2 красавіка, у т.зв. «Дзень яднання Беларусі і Расіі».
Асноўнымі вынікамі пасяджэння сталі: зварот Руху Салідарнасці «Разам» да ўсіх палітычных суб’ектаў Рэспублікі Беларусь з заклікам аб правядзенні Кангрэса Дэмакратычных Сілаў, і ініцыяванне кампаніі па дэнансацыі «Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі» 1999 года.
Беларускае Радыё Рацыя