Дзень Волі хочуць святкаваць двойчы?

У гэтым годзе апазіцыйныя партыі вырашылі зладзіць святкаванне Дня Волі ў два этапы: канцэрт на стадыёне «Дынама» хочуць правесці 24 сакавіка, а мітынг ля Опернага тэатра — 25 сакавіка.

Фота Паўлюка Быкоўскага

Фота Паўлюка Быкоўскага

Апазіцыйныя партыі падалі яшчэ адну заяўку на святкаванне Дня Волі. Мітынг запланаваны на панядзелак, 25 сакавіка. Пачатак — у 16 гадзінаў ля Опернага тэатра. Так пазначана ў заяўцы ў Мінгарвыканкам, якую падалі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў.

Такім чынам, даты канцэрта (24 сакавіка) і мітынга (25 сакавіка) разведзеныя.

Пра гэта апазіцыйныя палітыкі распавялі на прэс-канферэнцыі 28 студзеня. У ёй узялі ўдзел Юрась Губарэвіч ("Рух за Свабоду"), Ігар Барысаў (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада"), Віталь Рымашэўскі (аргкамітэт партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя), Мікалай Казлоў (Аб'яднаная грамадзянская партыя).

Раней ГА БНФ "Адраджэнне" і “АртСядзіба” хацелі правесці шэсце па вуліцы Кастрычніцкай і зладзіць святочны мітынг і канцэрт на стадыёне "Дынама" 24 сакавіка. Заяўка пра гэта таксама была пададзеная ў Мінгарвыканкам.