Статкевіч абяцае «сядзець дома» ажно да акцыі 3 ліпеня
Палітык абвесціў пра гэта ў сваім фэйсбуку, прыгадаўшы, што яго ўжо прэвентыўна затрымлівалі перад акцыямі 1 траўня і 25 сакавіка.
Халуі ў пагонах таемна захоплівалі мяне перад акцыямі 25 сакавіка і 1мая. А потым хлусілі, што не ведаюць, дзе я. Таму да акцыі 3 ліпеня мушу сядзець дома. Выязжаць на акцыю планую за гадзіну да яе, — піша Мікалай Статкевіч.
Палітык таксама заклікае журналістаў суправаджаць яго па шляху ад дому да Кастрычніцкай плошчы.
Нагадаем, што Статкевіч абвесціў пра вулічную акцыю, якая мае прайсці на Кастрычніцкай плошчы Мінска а 14.00 3 ліпеня. Пры гэтым, некаторыя ягоныя апаненты, у прыватнасці Зянон Пазняк, ужо назвалі заклік правакацыяй, заклікаўшы «не верыць безадказным асобам».