Супраць кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса распачалі чарговую крымінальную справу

На гэты раз Вольгу Вялічка абвінавачваюць па арт. 193-1 КК РБ — нібыта з верасня 2021 па красавік 2022 года, ужо пасля ліквідацыі хоспісу, па рахунку арганізацыі былі праведзеныя каля 50 аперацый, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за «незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі» і за ўдзел у акцыі пратэсту. Пазней, на патрабаванне беларускіх сілавікоў, яе дадалі ў спіс асобаў, якіх шукае Інтэрпал. У 2020 годзе Вялічка была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, незалежнай назіральніцай. Увосень 2020 года разам з дзецьмі выехала з Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: