Святары патрабуюць адлучыць Кірыла ад патрыярхава пасада
Святары УПЦ Маскоўскага патрыярхату таксама прапануюць прызнаць ерэтычнай дактрыну «русского мира»

Святары Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату просяць сабор прадстаяцеляў старажытных усходніх цэркваў адхіліць патрыярха Кірыла ад пасады за ягоную падтрымку вайны і агрэсіўных дзеянняў Расіі, паведамляе @currenttime.
Яны называюць Кірыла пагрозай праваслаўю і кажуць, што ў прынятых у 2000 годзе "асновах сацыяльнай канцэпцыі РПЦ" выразна гаворыцца, што царква не можа дапамагаць і супрацоўнічаць з дзяржавай, калі дзяржава вядзе агрэсіўную знешнюю вайну