Святлана Ціханоўская наведае з рабочым візітам Берлін
9-12 лістапада Святлана Ціханоўская наведае Берлін з рабочым візітам. Яна плануе сустрэцца з прэзідэнтам ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, міністрамі, лідарамі партый, прэтэндэнтамі на пасады канцлера і міністра замежных спраў Нямеччыны, піша reform.by.

Святлана Ціханоўская едзе ў Берлін з пакетам прапаноў новаму ўраду па палітыцы ў дачыненні да Беларусі. Цяпер у Германіі фармуецца новы ўрад, і Ціханоўская плануе абмеркаваць з палітыкамі стратэгію ў дачыненні да Беларусі.