Тактыка драпежніка ці новая шматхадоўка? Што азначаюць гульні ўладаў
Лукашэнка выпускае некаторых палітвязняў, але рэпрэсіі не спыняюцца — і месцы на «нарах» займаюць новыя палонныя рэжыму. Калі гэта не спроба адлігі, то што тады?
![zycce__minsk__varona__pozirk_fota_dzmitryj_dzmitryeu__novy_czas_logo_1.jpg zycce__minsk__varona__pozirk_fota_dzmitryj_dzmitryeu__novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/zycce__minsk__varona__pozirk_fota_dzmitryj_dzmitryeu__novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Лукашэнка сапраўды слабы (фізічна. — Заўв. рэд.). І гэтая яго слабасць можа служыць спробай пачаць дыялог з Захадам, — выказала меркаванне Роза Турарбекава на «Еўрарадыё». — Маўляў, вось я такі слабы, са здароўем ужо не вельмі, заклікаю людзей прывыкаць да думкі пра іншага прэзідэнта.
Гэта можа з'яўляцца своеасаблівай інфармацыйнай нагодай для таго, каб усё-ткі пачаць дыялог з Захадам.
Лукашэнка зацікаўлены ў гэтым дыялогу не менш, калі не больш, чым заходнія суседзі.
Не выключаю, што гэта можа стаць асноўным крэда новай перадвыбарнай кампаніі.
Пры гэтым, падкрэсліла палітолаг, трэнду на адлігу ў дзеяннях рэжыму па-ранейшаму не відаць.
Глядзіце таксама
![Ці атрымаецца ў Лукашэнкі новая «адліга»? Разарвацца ад супярэчнасцяў: ці атрымаецца ў Лукашэнкі новая «адліга»?](/img/v1/images/i__5_.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1724334359&w=660)
— Палітвязняў сталі адпускаць, але пры гэтым людзей працягваюць хапаць, рэпрэсіі працягваюцца. Ніякай змены палітыкі не адбылося. Пакуль тое, што мы бачым, гэта нейкія акцыі, закліканыя запрасіць да дыялогу.
Але ў цэлым палітыка не мяняецца, і я ўсё яшчэ перакананая, што гэта зігзаг, а не паварот да адлігі. Усё носіць прыблізны і няўстойлівы характар, пакуль гэтыя крокі разлічаны на інфармацыйную кампанію, — адзначыла Турарбекава.
У сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі палітолаг выказалася і пра апарат чыноўнікаў:
— Беларускі бюракратычны апарат не падобны да таго, што я бачу ў Казахстане, Расіі ці яшчэ дзесьці.
Беларускія чыноўнікі не валодаюць самастойнасцю — ні эканамічнай, ні палітычнай — наогул ніякай.
Яны цяпер знаходзяцца пад прэсам, пад вельмі сур'ёзным ціскам. Мы не ведаем узровень і ступень жорсткасці ўнутры апарата, напрыклад, у дачыненні да вайскоўцаў. Мы можам толькі здагадвацца.
Таму што тычыцца нашых бюракратаў, то яны маўчаць, але што яны там сабе намоўчваюць — пытанне.
Глядзіце таксама
![Гандаль палітвязнямі з Лукашэнкам можа прывесці да ахвяр «Пуцін баяўся Навальнага — і Навальны мёртвы. Лукашэнка баіцца ўсіх сваіх праціўнікаў...»](/img/v1/images/_belarus_vjoska_hata_sum_rospacz_zima_2023_fota_novy_czas__1__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нядаўна я сказала, што беларусы маўчаць на ўсялякі выпадак. І гэтае маўчанне не ёсць знакам згоды.
Што стаіць за гэтым маўчаннем, складана казаць.
Яшчэ мне здаецца, што Лукашэнка будзе выкарыстоўваць гэтую сваю слабасць для выяўлення здраднікаў. У гэтым сэнсе ён дзейнічае як сапраўдны дыктатар.
Ведаеце, у жывёльным свеце бывае такое — прыкінуцца мёртвым, каб ахвяра падышла бліжэй. Думаю, Лукашэнка на такое здольны.
Паводле «Салідарнасці».