The Guardian: Аланд і Меркель паехалі да Пуціна, каб ЗША не ўзброілі Украіну
Заходнія дыпламаты лічаць, што Меркель не паехала б у Маскву, калі б яна не была ўпэўненая, што Пуцін гатовы дамаўляцца.
Федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель разам з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам нечакана адправіліся ў Расію дамаўляцца пра мір Данбасе. Для нямецкага лідэра гэта першы візіт у Маскву з
тых часоў, калі расійская армія анэксавала Крым і распачала гібрыдную вайну на Усходзе Украіны.
Аб гэтым піша The Guardian, падкрэсліваючы, што Меркель і Аланд учора былі ў Кіеве. У гэты ж
дзень ва ўкраінскай сталіцы з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам сустракаўся і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры. Ён паабяцаў Украіне падтрымку ЗША і распавёў, што прэзідэнт Барак Абама хутка прыме рашэнне аб
перадачы абарончага ўзбраення ўкраінскай арміі.
Аглядальнік звяртае ўвагу на тое, што і Меркель, і Аланд не падтрымліваюць ідэю узбройваць ўкраінцаў, якую вельмі сур'ёзна абмяркоўваюць і падтрымліваюць у Вашынгтоне.
«Еўрапейскія дыпламаты і чыноўнікі кажуць, што амерыканскія намеры узброіць Украіны падштурхоўваюць расіян і еўрапейцаў да дыпламатычнага рашэння, паколькі абодва бакі хочуць пазбегнуць
пастаўкі зброі і ўдзелу ЗША ў вырашэнні канфлікту», — гаворыцца ў артыкуле.
Нямецкія дыпламаты ў Вашынгтоне устрывожаныя абмеркаваннем магчымасці перадачы Украіне зброі. Яны запэўніваюць, што Меркель не паехала б у Маскву, калі б не ведала, што Пуцін цяпер дакладна
гатовы дамаўляцца.
«Яна не паехала туды проста так», — лічыць амбасадар Пітэр Віціг.
Ва Украіне таксама з падазрэннем ставяцца да паездкі Меркель і Аланда. У прыватнасці, устрывожаны прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк, які адзначае, што Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры не паехаў у
Маскву разам з нямецкімі і французскімі лідэрамі. Гэтак жа там не будзе прадстаўнікоў Украіны. На яго думку, у перамовах пра мір павінны прымаць удзел усе бакі.
Учора лідэры Германіі і Францыі правялі перамовы з прэзідэнтам Украіны. Аднак вечарам Аланд і Меркель пакінулі адміністрацыю прэзідэнта без каментароў. Амерыканскае выданне New York Times
пісала, што Пуцін прапанаваў Меркель і Аланд Прыднястроўскі варыянт для Украіны. У сваю чаргу, Дзяржаўны сакратар ЗША Джон
Кэры паведаміў, што прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель атрымалі прапановы ад прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна па Украіне і падрыхтавалі свае.