Твой шанец на вучобу ў Польшчы!
Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на на летні семестр (люты — чэрвень 2016).
![gfps1.jpg gfps1.jpg](/img/v1/news/full/gfps1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Стыпендыя GFPS прапануе:
5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
стыпендыю памерам 1450 злотых;
сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!
Неабходны набор дакументаў:
запоўненую анкету (http://gfps.pl/attachments/article/17/formularz%20wnioskowy.pdf);
матывацыйны ліст на польскай;
план побыту ў Польшчы на польскай мове;
даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;
сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.
Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе.
Мы працягнулі прыём заявак да 7 лістапада 2015!
Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl
![gpfs1.jpg gpfs1.jpg](/img/v1/userfiles/images/gpfs1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)