У актывіста Анатоля Мышкевіча дома адбыўся ператрус
Міліцыянты прыйшлі да гарадзенскага актывіста зранку.

Здымак Андрэя Мялешкі
У актыіста Анатоля Мышкевіча зранку пачаўся ператрус. Аб гэтым паведаміў ён сам на старонцы ў Фэйсбуку.Паведамленне было кароткім.
У меня дома обыск
- напісаў актывіст каля 10.30 ранку.
Як паведамляе незалежны журналіст Андрэй Мялешка, ператрус звязаны з праведзенай 16 верасня акцыяй памяці зніклых беларускіх палітыкаў.

Анатоль Мышкевіч — кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Гародня” і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).