У Барысаве затрыманая актывістка Наталля Гарачка (Басалыга)
Інфармацыю пра гэта апублікаваў у Фэйсбуку яе паплечнік Генадзь Яцкевіч. Затрыманне адбылося ўвечары 1 верасня.
Паводле апошняй інфармацыі, на Наталлю Басалыгу склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.Да суду яна будзе знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ.
Генадзь Яцкевіч такім чынам апісаў падзеі, што здарыліся з грамадскай актывісткай: «Толькі што пазваніла Натальля Басалыга! Яна зараз знаходзіцца ў аўтамашыне расійскіх вайскоўцаў недзе ў Барысаве! Яна ехала на маршрутцы №10 у Барысаве, выйшла на скрыжаванні на Барысаў-арэну. Каля паўкіламетры прайшла. За ёй ішлі і людзі ў ваеннай форме. Потым пад'ехала вайсковая машына з расійскім нумарам на якім азначаны 50-ты рэгіён Расіі. Яе пасадзілі ў гэтую машыну і вязуць у невядомым напрамку. У машыне знаходзяцца расйскія вайскоўцы, сярод каторых адзін з пагонамі капітана. Размаўлялі толькі між сабою, ёй не распавялі, хто яны такія, куды і чаму яе вязуць.
У працяг тэмы!
Удакладнена, што яна ішла па дарожцы ў бок леса ад скрыжвання на Барысаў-арэну. За ёй выйшлі двое вайскоўцаў і пайшлі за ёю. Праз недзе паўкіламетра насустрач выехала вайскавая машына, ёй заламалі рукі за спіну, пасадзілі ў машыну і адвезлі на вайсковы КПП №1. У машыне ехалі двое вайскоўцаў. На КПП з ёю ужо размаўляў беларускі вайсковец, які назваўся падпалкоўнікам Галавіным. Ён надта мацюкаўся, гаворачы, што гэта чыстая расійская мова. Потым Наталлю ўзялі ў кайданкі, забралі камеру. Але яна да гэтага змагла зняць на відэа матэр'ял і схаваць картку памяці. Яна увесь час прасіла, каб яе забрала міліцыя. Праз некаторы час вайскоўцы вызвалі міліцыю, якая і забрала яе. Наталля пасьпела патэлефанаваць дыпламатам, на што і зрэагавалі вайскоўцы.
Сама Натальля назвала падзеі, што здарыліся з ёю, спробай яе выкрадання!
Наталлю апыталі ў РАУС і сказалі, што яна вольная. Але ж прыйшоў чалавек у цывільным і патрабаваў, каб яна спыніла аудыёзапіс. Потым прыйшоў яшчэ адзін у цывільным. Прайшлі яны ў РАУС без паказвання дакументаў. Абодва падобныя, па словах Наталлі, да вайскоўцаў.
Апытваў Наталлю старэйшы аператыўны дзяжурны РАУС капітан міліціі Мікуліч Мікалай Мікалаевіч. Не скончыўшы апытанку, Мікуліч атрымаў па тэлефону загад не адпускаць Наталлю на падставе таго, што едзе начальства і хоча з ёй пагутарыць. Пад РАУС (Барысаў, праспект Рэвалюцыі — 20) стаіць чорны джып, зь якога выйшлі тыя двое ў цывільным, кіроўца якога знаходзіцца ў вайскавым адзенні.
Усё гэта паведаміла Натальля Басалыга па тэлефону, дадаўшы, што ўпэўнена, што вайскоўцы хочуць забраць у яе картку памяці з відэазапісам».
Паводле інфармацыі яе знаёмых, Наталля Басалыга ехала ў Барысаў у вайсковую частку наведаць сына, які там служыць.