У блогера Пятрухіна канфіскавалі ўсю тэхніку (відэа)
Міліцыянты прыйшлі з вобшукам па заяве свайго калегі аб паклёпе.
![Сяргей Пятрухін. Здымак «Радыё Свабода» Сяргей Пятрухін. Здымак «Радыё Свабода»](/img/v1/images/e2ab8f01_a1ff_48ce_9654_ee0963776316_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Пятрухін. Здымак «Радыё Свабода»
Калі брэсцкі блогер выносіў смецце, яго «падлавілі» міліцыянты, якія прыйшлі з вобшукам. Іх суправаджалі байцы АМАПу.
Відэа нечаканай сустрэчы з міліцыянтамі відэаблогер змясціў на сваім канале на «Youtube».
Паплечнік Сяргей Пятрухіна, відэаблогер Аляксандр Кабанаў у каментары Belsat.eu адзначыў:
«Супрацоўнік міліцыі (Ігнацюк С.П. як вынікае са стрыму Пятрухіна) напісаў заяву аб паклёпе. У адным са стрымаў Сяргей кажа, што людзі распавялі пра збіццё двума супрацоўнікамі міліцыі, і дадае, што доказаў няма. І адзін з супрацоўнікаў напісаў заяву. Ёсць верагоднасць, што канфіскуюць усю тэхніку, тэлефон. Ёсць верагоднасць, што могуць і «закрыць». Але спадзяемся, гэтага не будзе».
У выніку ў Сяргея Пятрухіна забралі ўсю тэхніку – планшэт, ноўтбук і тэлефон.