Штрафы блогерам у Брэсце

У Брэсце судзяць блогераў Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна, што збіралі подпісы супраць будаўніцтва акамулятарнага завода.



berascie_zbor_podpisau.jpg

У судзе Ленінскага раёна Брэста 11 траўня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. Першае паседжанне адбылося 7 траўня.

Як паведамлялася раней, у Берасці пад час збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці, якія далі дазвол на будаўніцтва акамулятарнага завода, 6 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі трох актывістаў. Гэта блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама Дзмітрый Андрасюк. Затрыманне адбылося а 13-40.

Іх звінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). На Дзмітрыя Андрасюка складзены пратакол па частцы 1-ай артыкула, а на блогераў па частцы 3-яй.

Суддзя Дзмітрый Шурын вынес пастанову аб пакаранні штрафам Дзмітрыя Андрасюка ў памеры 20 базавых велічынь. Адміністрацыйную справу Аляксандра Кабанава разглядае суддзя Аляксандр Семянчук, а Пятрухіна судзіць Станіслаў Каліна.

 spring96.org