Берасцейцы зноў выйшлі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода
Гэта была самая нешматлікая акцыя з пачатку іх правядзення.
![Акцыя 6 траўня Акцыя 6 траўня](/img/v1/images/brest_protest_zavod_2018_may_2_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акцыя 6 траўня
«Сёння на плошчы было 20 праціўнікаў будаўніцтва завода. Гэта самая нешматлікая акцыя з пачатку іх правядзення. Не думаю, што пратэстныя настроі згасаюць. Хутчэй за ўсё, людзі не прыйшлі сёння, так як з 11.30 там пачаліся арганізаваныя мясцовай уладай мерапрыемства», — перадае БелаПАН словы праваабаронцы Рамана Кісляка.
Узвядзенне беларуска-кітайскага акумулятарнага завода пачалося ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Там плануецца наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.
Жыхары Брэсцкага раёна і Брэста лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна прыходзяць праціўнікі яго будаўніцтва.
naviny.by