
Фота: Фэйсбук Генеральнага консульства Расіі ў Брэсце
Пасля экскурсіі па крэпасці і ўскладання кветак удзельнікі акцыі сфатаграфаваліся, у тым ліку са сцягамі непрызнаных сепаратысцкіх утварэнняў на ўсходзе Украіны «ДНР» і «ЛНР».
Плануецца, што акцыя «Начных ваўкоў» завершыцца 9 траўня ў Берліне. Але былі прэцэдэнты, калі скандальных байкераў не пускалі ў Еўропу і разварочвалі на беларуска-польскай мяжы.