У Канстытуцыйным судзе пацвердзілі падрыхтоўку да рэфэрэндуму
Сустаршыні кампаніі «Гавары праўду» перадалі ў Канстытуцыйны суд прапановы па пытаннях магчымага рэфэрэндуму.
Сустаршыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў 11 красавіка перадалі ў Канстытуцыйны суд Беларусі прапановы па пытаннях магчымага рэферэндуму.
Па словах Андрэя Дзмітрыева, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч заявіў ім, што цяпер ідзе падрыхтоўка змяненьняў у Канстытуцыю, збіраюцца розныя меркаванні, улічваецца міжнародны вопыт, перадае БелаПАН.
Лідар жа «Гавары праўду» адзначыў, што пытанні, якія будуць выносіцца на наступны рэферэндум, павінны прайсці шырокае грамадскае абмеркаванне.