У Літве ўзнік грамадскі рух, які выступае супраць будовы атамнай электрастанцыі ў Беларусі

Ён будзе імкнуцца да таго, каб электраэнергія з беларускай АЭС не трапіла ў Еўрасаюз.



Фота eenergy.media

Фота eenergy.media

АЭС у Астраўцы збудаваная ў адлегласці прыкладна 50 км ад Вільні. Грамадскі рух будзе імкнуцца да таго, каб электраэнергія з беларускай АЭС, не трапіла ў Еўрасаюз. Гэта магло б стрымаць яе далейшае развіццё.

Адным з заснавальнікаў руху з'яўляецца Вітаўтас Ландсбергіс, першы прэзідэнт пасля атрымання Літвой незалежнасці амаль 30 гадоў таму. Падчас заснавальніцкай сустрэчы ён адзначыў, што выступіць супраць пагрозы ніколі не позна.

Іншы стваральнік грамадскага руху, еўрадэпутат Пятрас Ауштравічус звярнуў увагу, што ў Літве пануе перакананне, што такія пратэсты бессэнсоўныя ў сітуацыі, калі АЭС ужо пабудаваная.

У сваю чаргу, беларускія ўлады плануюць электрастанцыю развіваць, таму ўвесь гэты час можна выступаць супраць гэтых планаў.

Літва з самага пачатку выступае супраць будовы беларускай АЭС паколькі мяркуе, што гэта пагражае яе бяспецы.

www.polskieradio.pl