У Маладзечне БХД пачынае кампанію за ўшанаванне бел-чырвона-белага сцягу як гісторыка-культурнай каштоўнасці
У Маладзечне 11 верасня адбылося паседжанне Клубу імя Андрэя Цікоты, прысвечанае творчай сустрэчы з паэтам Лявонам Цімохіным.

Апроч таго, на сустрэчы Менскі абласны каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Раман Ганчароў абвясціў кампанію збору подпісаў за ўшанаванне бел-чырвона-белага сцягу як гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Таксама прагучала ініцыятыва па аднаўленні ў горадзе дзейнасці Таварыства па ахове помнікаў.

Паводле прэс-рэлізу