У Мінфіне ЗША назвалі беларускія кампаніі, у дачыненні да якіх адновяць санкцыі
Паводле звестак «Bloomberg», санкцыі Вашынгтона могуць быць адноўленыя супраць «Белнафтахіма» і «Беларускага нафтавага гандлёвага дома», піша dw.com.

Мінфін ЗША
У лік дзевяці беларускіх дзяржкампаній, у дачыненні да якіх ЗША хочуць з 3 чэрвеня аднавіць санкцыі, увойдуць шэраг прамысловых прадпрыемстваў і «Беларускі нафтавы гандлёвы дом». Пра гэта ў нядзелю, 30 траўня, паведаміла агенцтва «Bloomberg» са спасылкай на прадстаўніка Мінфіна ЗША.
Паводле яго даных, гаворка ідзе таксама і пра прамысловы комплекс «Белнафтахім», і пра яго амерыканскае падраздзяленне. Сярод іншых кампаній, па якіх могуць ударыць абмежавальныя меры, — беларускія вытворцы шын і фарбавальнікаў, а таксама завод па выпуску ўгнаенняў.
Афіцыйныя асобы ЕС раней сігналізавалі, што санкцыі будуць накіраваныя пераважна на дзяржаўныя эканамічныя сектары, блізкія да Аляксандра Лукашэнкі, уключаючы калійную прамысловасць краіны, нагадвае «Bloomberg».