У Маскве "зачысцілі" месца забойства Нямцова (відэа)
У Маскве з месца забойства расійскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосце прыбралі прынесеныя людзьмі кветкі, свечкі і фатаграфіі.
"Згрэблі ўсе — старыя і новыя кветкі, свечкі, фатаграфіі. Рабілі ўсё вельмі хутка, і прыйшлі ў 2 гадзіны ночы ", — напісала ў сваім Twitter член расійскай партыі "РПР-ПАРНАС" Наталля Пялевіна.
Таксама ў сетцы з'явілася відэа, на якім бачна, як невядомыя збіраюць у смеццевыя пакеты кветкі і лампадкі, прынесеныя людзьмі на Вялікі Маскварэцкі мост.
Аднак пазней былі апублікавала новыя фатаграфіі з моста.
На іх відаць, што на месцы гібелі Немцова зноў з'явіліся кветкі.
Нагадаем, 24
сакавіка, невядомыя, якія называюць сябе прадстаўнікамі "Рускага вызвавленчага руху SERB", разграмілі мемарыял на месцы забойства Барыса Немцова.
Увечары 27 лютага ў цэнтры Масквы быў забіты расійскі апазіцыйны палітык і грамадскі дзеяч Барыс Нямцоў. 8 сакавіка Басманны суд Масквы арыштаваў усіх пецярых затрыманых па справе аб забойстве палітыка. Заўр Дадаеў і Анзор Губашоў арыштаваныя да 28 красавіка (да заканчэння тэрміну следства), Тамерлан Ескерханаў, Хамзат Бахаеў і Шагіт Губашоў — да 7– 8 траўня. На сёння па справе аб забойстве расійскага апазіцыянера даў паказанні новы сведка, 27-гадовы менеджэр адной з фірмаў нехта Яўген.