Украіна папрасіла Беларусь выдаць «вагнераўцаў»

Украіна афіцыйна звярнулася да Беларусі наконт экстрадыцыі затрыманых у Мінску, але адказ на запыт пакуль не атрымала.



content_001_320ff169337e481719b3d832fe45c15ec9c101fb.jpg

Украіна зрабіла запыт Беларусі аб выдачы некаторых затрыманых расіян у Мінску, паведаміў у чацвер, 6 жніўня, міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

"Інфармацыі пра тое, што Беларусь ужо афіцыйна пагадзілася аддаць гэтых асобаў Украіне, мы не маем... Беларусь адразу дала нам спіс затрыманых, нашы праваахоўныя органы яго прааналізавалі і вызначылі: хто з'яўляецца выключна грамадзянінам Украіны, у каго ўкраінскі і расійскі пашпарты, а хто іх прымаў удзел ва ўзброеных дзеяннях у складзе расійскіх фарміраванняў. Мы максімальна ўсё ўсталявалі, пайменна, ведаем, колькі іх... і нашы праваахоўныя органы рабілі запыт наконт іх выдачы", — перадае словы Кулебы korrespondent.net.

Пакуль адказ ад Беларусі на запыт не атрыманы.