Ва ўлады скончыліся пернікі, засталося палохаць смяротным пакараннем?

Правіць нельга, знішчыць. Палітолаг Павел Усаў адзначае, што коска ў сказе знайшла сваё месца: «знішчыць». Неўзабаве фізічная расправа будзе пагражаць кожнаму беларусу за тое, што ён чалавек, за тое, што ён беларус.

Лукашэнка і яго памагатыя праз тэрор імкнуцца да максімальнага знішчэння Беларусі — і хуткімі тэмпамі ўпісваюць яе ў расійскі таталітарызм.

Новыя ініцыятывы ў "заканадаўстве" вельмі характэрныя для акупацыйных рэжымаў. Любое ім процідзеянне — тэрор, дзяржаўная здрада, за што смяротнае пакаранне.

У хуткім часе смерць, фізічная расправа будзе пагражаць кожнаму беларусу за тое, што ён чалавек, за тое, што ён беларус.

Адміністрацыя Лукашэнкі спрабуе дзейнічаць на апярэджанне і не дапусціць унутранага раскладання апарата.

Рэсурсаў для забеспячэння лаяльнасці недастаткова, асабліва ва ўмовах пагаршэння эканомікі, самы надзейны сродак — страх смерці.

Дзеля аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы са здрадай дзяржаве ў новым праекце закона прапануецца ўнясенне змяненняў у санкцыю часткі 2 артыкула 356 КК, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, здзейсненую службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца.

Хачу караценька пракаментаваць гэты "закон". Тут варта згадаць, што з 1996 года Лукашэнка, Ярмошына і многія іншыя асобы, што рэалізавалі дзяржаўны пераварот, здзейснілі не што іншае, як здраду дзяржаве. У 2020 годзе, у ходзе фальсіфікацый і гвалту былі зробленыя ўчынкі, якія можна кваліфікаваць як здраду дзяржаве і стварэнне пагрозы нацыянальнай бяспецы, — асабліва пасля ўвядзення расійскіх войскаў і ўцягвання краіны ў вайну.

Таму, лічу, што пасля змены рэжыму ў Беларусі, дзеянне гэтага новага закона трэба пакінуць у сіле і прымяніць яго як у дачыненні да Лукашэнкі (і бліжэйшых паплечнікаў), генералаў, так і "дэпутатаў", якія яго прынялі.


Варта таксама звярнуць увагу, што Адміністрацыя Лукашэнкі ўводзіць змены ў "законы" — і капіруе іх у РФ.

У дыспазіцыю артыкула 369-1 КК уносіцца дапаўненне ў мэтах устанаўлення адказнасці за распаўсюд заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні, ваенізаваныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь. Увядзенне такой прававой нормы будзе з'яўляцца дзейснай прэвентыўнай мерай распаўсюду заведама ілжывай неадпаведнай рэчаіснасці інфармацыі аб беларускай арміі і іншых «сілавых структурах».

Усё гэта можна расцэньваць як далейшую падрыхтоўку да ўвядзення ваеннага становішча, абвастрэння сітуацыі.

Адмова выконваць загад, дзяржаўная здрада і смяротнае пакаранне. Падрыхтоўка да вайны і ўдзел у ёй — дыскрэдытацыя Узброеных Сіл, дзяржаўная здрада.

Таксама тут можна заўважыць жаданне кіруючага класа сілавым метадам падоўжыць сваё кіраванне на дзесяцігоддзе.

Здрада дзяржаве — гэта выдача замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты іншых дзяржаў, перададзеных Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, альбо шпіянаж, альбо агентурная дзейнасць, альбо пераход на бок ворага падчас вайны або ўзброенага канфлікту, альбо іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку ў правядзенні дзейнасці на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: