Вязні «Акрэсціна» выходзяць на волю (фота)
Сёння вызваляццца некаторыя затрыманыя 25 сакавіка, на Дзень Волі

Першым выйшаў Максім Фралоў, якога асудзілі на 10 сутак арышту за акцыю на 25 сакавіка. Хлопец кажа, што зноў пойдзе пратэставаць. "А хто, калі не мы?" — адзначае Максім Фралоў.

Максім Фралоў
Аляксандр Курэц распавёў, што пры затрыманні яго моцна білі, ледзь не трапілі ў пах.

Аляксандр Курэц
Аляксей Жыгалаў адбываў свой тэрмін у адной камеры з Леанідам Кулаковым, які атрымаў 25 сутак. "Ні пра што не шкадую, — кажа Аляксей. — Я зрабіў тое, што мог".

Аляксей Жыгалаў
Андрэю Бараноўскаму 25 сакавіка нават не далі дайсці да Акадэмічнай — затрымалі. Пра яго давалі інфармацыю, што выпусцяць 6 красавіка, але гэта адбылося сёння.

Андрэй Бараноўскі
Былых вязняў сустракаюць прадстаўнікі Свабоднага тэатру і кампаніі "Гавары праўду". Таксама прыйшла і сям'я Лагвінцоў.




Сяргей Квачонак са Свабоднага тэатра

Вольга Мікалайчык распавяла, што В. Маркава забрала "хуткая" — ён вельмі саслабелы. Яго чакаюць сваякі, але ім кажуць: "Шукайце дома".

Апошнім выйшаў Іван Куцэнка. Ён кажа, што больш палітычных, якія павінны выйсці сёння, на Акрэсціна няма.
