Зацверджаны фармат святкавання 25 сакавіка

Аргкамітэт святкавання Дня волі зацвердзіў фармат святкавання гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Вечарам 25 сакавіка вырашана правесці святочнае шэсце і імпрэзу, на якую плануецца запрасіць беларускіх музыкаў.



dzen_voli.jpg

Месцам збору шэсця прызначана пляцоўка ля Акадэміі Навук, канцэрту — плошча Бангалор. Заяўшчыкамі акцыі вырашылі быць Марына Хоміч і Аляксей Янукевіч. Яна пройдзе падлозунгам "Разам за мір і незалежнасць”.
"Адметнасцю акцыі будзе тое, што мы ўсе разам будзе выступаць за мір і незалежнасці супраць дыктатуры. Гэта супольная праблема для ўсёй Усходняй Еўропы, усіх, хто змагаецца супраць дыктатуры ў Беларусі, Украіне, Расіі. Незалежнасць, мір, узаемапавага, змаганне супраць дыктатуры — гэта каштоўнасці, за якія пройдзе акцыя і за якія мусяць аб’яднацца дэмакратычныя сілы Усходняй Еўропы”, — адзначыў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўcкі.
Паводле прэс-рэлізу Беларускай хрысціянскай дэмакратыі