«Захад-2017»: Украіна і Польшча праводзяць тактычныя вучэнні на 11 палігонах
Украіна і Польшча распрацавалі план дзеянняў на выпадак непрадбачаных сытуацый падчас расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017».
Пра гэта дамовіліся начальнікі Генеральных штабоў дзвюх краінаў падчас сустрэчы ў Львове, паведамляе ўкраінскі «5 канал».
Начальнік Генштаба ВС Польшчы Лешэк Сураўскі заўважыў, што яго краіна павялічвае каардынацыю мерапрыемстваў, якія праводзяцца Літоўска-польска-ўкраінскай брыгадай. Паводле яго, без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Еўропы.
«Былі абмеркаваныя пытанні адпаведнага рэагавання і з боку войска польскага, і з боку Украіны. Намі спланаваны комплекс тактычных вучэнняў, якія ўжо праводзяцца на тэрыторыі Украіны на 11 палігонах. Акрамя таго, такія мерапрыемствы будуць праводзіцца на асобных участках за межамі палігонаў, а таксама на ўчастках пераадолення водных перашкод», — падкрэсліў кіраўнік Генштабу ўзброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка.
Ваеннае кіраўніцтва Польшчы занепакоенае магчымасьцю абвастрэння з прычыны ваенных вучэнняў «Захад-2017», у якіх прыме ўдзел Расія і Беларусь.
Галоўнакамандуючы арміі ЗША ў Эўропе генэрал-лейтэнант Бэн Ходжэс адзначыў, што расійскія вайсковыя вучэнні «Захад-2017» у Беларусі могуць апынуцца «траянскім канём», бо Крэмль можа пакінуць там увезеную ваенную тэхніку.
У Генштабе ўзброеных сіл Украіны падрыхтавалі комплекс мер для рэагавання ўкраінскай арміі на пагрозы, якія могуць узнікнуць падчас расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017».
Па словах сакратара Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандра Турчынава, рэальная колькасць удзельнікаў ваенных вучэнняў «Захад-2017» ацэньваецца ў 230-240 тысяч чалавек, што больш чым у 10 разоў перавышае афіцыйна заяўленую колькасць.
Паводле svaboda.org