Заходнія дыпламаты сустрэліся з беларускім міністрам замежных спраў Макеем
Сёння
кіраўнікі дыпламатычных місій ЕС і дзяржаў-членаў ЕС, прадстаўленых у
Мінску, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і ЗША сустрэліся з міністрам замежных
спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Дыпламаты
запыталіся пра планы беларускіх уладаў у дачыненні да выканання
патрабаванняў канстытуцыі краіны і міжнародных абавязацельстваў, якія
тычацца фундаментальных правоў і свабод, а таксама вяршэнства права,
што, у першую чаргу, выявілася б у наступным:
- спыненні затрыманняў, гвалту і бесчалавечнага абыходжання з мірнымі пратэстоўцамі;
- вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і несправядліва затрыманых;
- судовым пераследзе тых, хто санкцыянаваў і здзяйсняў акты гвалту і бесчалавечнага абыходжання, якія прывялі да раненняў, траўм, гібелі людзей i фармавання агульнай атмасферы беззаконнасці;
- правядзенні свабодных і справядлівых выбараў пад незалежным назіраннем.
Дыпламаты таксама праінфармавалі міністра аб магчымых сцэнарах, па якіх маглі б развівацца адпаведныя двухбаковыя адносіны, калі б улады Беларусі ажыццявілі адчувальныя і значныя крокі па аднаўленні вяршэнства права.
Кіраўнікі місій заклікалі ўлады краіны знаходжання ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія перашкаджаюць дыпламатычнай супольнасці ў Беларусі ў выкананні сваіх стандартных дыпламатычных абавязкаў у атмасферы, свабоднай ад умяшання і запалохвання. Яны таксама выказалі чаканне, што беларускі бок пагодзіцца на вяртанне ў Беларусь паслоў Літвы і Польшчы і іх штата дыпламатычных супрацоўнікаў да канца года.
Дыпламаты паўтарылі, што іх урады гатовы аказваць падтрымку і садзейнічаць інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу ў Беларусі, абараняючы суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а таксама яе бяспечную, дэмакратычную і квітнеючую будучыню.