БагатаДата 7–13 сакавіка

У гэтыя дні пачаў свой пакутны шлях самы вядомы беларускі дысідэнт часоў СССР, а таксама адбылася падзея, якая паклала пачатак скону таго самага СССР. Што яшчэ цікавага адбылося — чытайце ў нашым аглядзе.

Міхаіл Кукабака. Фота ru.wikipedia.org

Міхаіл Кукабака. Фота ru.wikipedia.org

7 сакавіка

1950. У вёсцы Чарапы Шклоўскага раёна на Магілёўшчыне нарадзіўся кампазітар, народны артыст Беларусі Васіль Раінчык. Кіруе ансамблем «Верасы».

vasiliy_rainchik.jpg

Васіль Раінчык

1985. Беларускі дысідэнт Міхаіл Кукабака быў прысуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі за антысавецкую дзейнасць. Усяго ў турмах і вар’ятнях ён правёў 17 гадоў. Вызвалены і рэабілітаваны падчас Перабудовы. А ўпершыню ён выявіў іншадумства ў 1968 годзе, калі яго хацелі паслаць з савецкім войскам у Чэхаславакію: Кукабака заявіў, што скіруе зброю ў бок савецкай арміі як акупанцкай.

8 сакавіка

Міжнародны дзень жанчын і Міжнародны дзень планетарыяў.

sakavik_0803.jpg


1910. У вёсцы Турэц Карэліцкага раёна на Гродзеншчыне нарадзіўся вядомы оперны спявак Пётр Конюх. Пасля вайны, падчас якой удзельнічаў у бітве пад Монтэ-Касіна і атрымаў за гэта ордэн, застаўся ў Італіі, бо ў 1945 годзе атрымаў ваенную стыпендыю на навучанне ў Рымскай акадэміі мастацтваў. У 1955 годзе пераехаў у ЗША. Выступаў у самых вядомых операх свету. Выкладаў спевы ва ўласных школах. Выконваў і беларускія народныя песні. У 1975 годзе наведаў Беларусь, але ніколі на Радзіме так і не выступіў. Пахаваны ў ЗША на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку, дзе яшчэ пры жыцці набыў участак.


9 сакавіка

Сусветны дзень ды-джэяў.

1925. У расійскай Самары нарадзілася беларуская спявачка, народная артыстка СССР Тамара Ніжнікава. З 1949 па 1976 гады была салісткай Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР.

nizhn3.jpg

Тамара Ніжнікава. Фота з сайта bolshoibelarus.by

1960. У Баранавічах нарадзіўся тэатральны рэжысёр Уладзімір Савіцкі. Ставіў спектаклі ў Коласаўскім і Купалаўскім тэатрах. Цяпер працуе дырэктарам Тэатра юнага гледача.


10 сакавіка

1920. У вёсцы Чубакова Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці нарадзіўся дзеяч БССР Сяргей Маісеенка. Амаль 20 гадоў працаваў міністрам лясной гаспадаркі.


11 сакавіка

1985. Міхаіл Гарбачоў быў абраны апошнім кіраўніком СССР — генеральным сакратаром ЦК КПСС.

u9smdzgkd_u.jpg


12 сакавіка

1915. У вёсцы Макшаны Сенненскага раёна Віцебшчыны нарадзіўся Аляксандр Гаравец, ваенны лётчык, герой Савецкага Саюза. Лічыцца, што ў апошнім сваім баі ў 1943 годзе збіў 9 нямецкіх самалётаў. Гэта рэкорд сярод савецкіх лётчыкаў. У Мінску ёсць вуліца імя Гараўца.


13 сакавіка



20161207161532.jpg


Сусветны дзень сну.

1820. На загад расійскага імператара Аляксандра І была закрытая Полацкая езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі. Дзейнічала з 1812 года.

1940. У Гродне спектаклем «Каварства і каханне» адкрыўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР.