Пісаў праўду пра галадамор, страціў жыццё

Адважны журналіст пісаў праўду пра жахлівы голад, якія забіў мільёны ўкраінцаў у 30-я гады. Але замест славы гэта прынесла яму здзекі з боку калегаў, а пазней смерць.



04d824ee_46d5_4481_ba63_7a390994305a.jpg

Гаворка ідзе пра журналіста з Уэльса Гарэта Джонса, яго гісторыю апісвае выданне "Polska" (The Times). Гэта гісторыя расейскай агрэсіі ва Украіне, маніпуляцыі сродкамі масавай інфармацыі з боку Масквы, а таксама адвагі людзей медыяў, якія гатовыя былі рызыкаваць жыццём, каб расказаць людзям праўду.

У 1933 годзе аграмадныя масы людзей ва Украіне паміралі ад голаду ў выніку калектывізацыі, якую загадаў правесці Сталін. Паводле розных падлікаў, ад голаду загінула нават 7,5 мільёна ўкраінцаў. Гэта была мэтанакіраваная палітыка савецкіх уладаў, каб задушыць украінскі нацыяналізм.

У 30-я гады свет нічога ня ведаў пра галадамор. Гарэт Джонс, малады журналіст, які працаваў, між іншым для ангельскага “Таймса”, пешкі адправіўся ва Украіну, прайшоў праз многія вёскі і 12 калгасаў. Яго рэпартажы друкавалі шматлікія брытанскія газеты.

Масква была страшна раззлаваная праўдай, якую пісаў Джонс. Іншыя замежныя карэспандэнты, якія знаходзіліся пад аграмадным прэсінгам савецкіх уладаў, пісалі абвяржэнні. Адзін з іх пазней шчыра прызнаўся: “Аблава на Джонса была адной з самых прыкрых задачаў у гэтыя гады жангліраваньня фактамі, каб задаволіць дыктатара. Але мы гэта зрабілі”.

Масква кляйміла Джонса як страшнага лгуна і шпіёна, яму забаранілі вяртацца ў СССР. У 1935 годзе яго забілі бандыты, верагодна, гэта была справа рук нквдыстаў. Пасля гэтых падзеяў прайшло шмат дзясяткаў гадоў, але ўся праўда яшчэ не выяўлена. Для ўкраінцаў барацьба з Масквою — гэта змаганне за памяць, якое пачалося на старонках прэсы тады, у далёкія 30-я.

Polska (The Times)/radyjo.net