Крысціна Ціманоўская просіць МАК аб пажыццёвай дыскваліфікацыі трэнера Маісевіча і функцыянера Шумака
Гэтыя людзі датычныя да спробы вывезці лёгкаатлетку з алімпійскага Токіа.
Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская просіць увядзення пажыццёвай забароны на дзейнасць Юрыя Маісевіча і Артура Шумака.
Маісевіч — галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы.
Шумак — прадстаўнік беларускай каманды на Гульнях у Токіа, намеснік дырэктара
Беларускага рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.
МАК падчас Гульняў-2020 пазбавіў іх алімпійскіх акрэдытацый.
«Прадстаўнік МАК Джэймс Маклеод сказаў мне, што дашле спіс пытанняў, на якія трэба будзе адказаць. Пакуль мы нічога не
атрымалі», — цытуе Ціманоўскую DW.
Маклеод — дырэктар дэпартамента МАК па праграме алімпійскай
салідарнасці і сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі.
Паводле «Прэсбола».