Крысціна Ціманоўская абвергла падачу дакументаў на польскае грамадзянства
Лёгкаатлетка, якая зараз жыве ў Варшаве, зняпраўдзіла інфармацыю, якая сёння шырока разыйшлася ў медыя.
![timanovskaya_insta2_1628064963_1628065084.jpg timanovskaya_insta2_1628064963_1628065084.jpg](/img/v1/images/timanovskaya_insta2_1628064963_1628065084.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Я не падавала дакументаў на змену нацыянальнага
грамадзянства і не маю намеру адмаўляцца ад беларускага грамадзянства, таму што
нарадзілася ў Беларусі і лічу сябе сапраўднай патрыёткай краіны.
Тыя чуткі, якія з'явіліся ў СМІ, з'яўляюцца няслушнай
інтэрпрэтацыяй перакладу інтэрв'ю: гаворка ідзе аб так званым спартыўным
грамадзянстве, якое азначае магчымасць выступаць у складзе іншай каманды», — патлумачыла Крысціна Ціманоўская ў Instagram.