Ноў-хаў Саўміна: Стадыён БДУФК адрамантуюць за кошт спартсменаў

Беларускі ўрад 23 чэрвеня апублікавала пастанову, у якой даў даручэнне Міністэрству фінансаў павялічыць у 2022 годзе сродкі на рэканструкцыю стадыёна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры за кошт памяншэння выплат спартсменам.

У гэтай пастанове пазначана, што Мінфін павінен павялічыць на 3,38 млн рублёў выдаткі, прадугледжаныя для Міністэрства спорту на вышэйшую і адукацыю пасля ВНУ.

Грошы будуць накіраваны на капітальны рамонт і мадэрнізацыю спартыўнага збудаванні па адрасе праспект Пераможцаў, 105А. Гэта стадыён, размешчаны побач з будынкам БДУФК.

Згодна з пастановай, 3,38 млн будуць выдзелены за кошт адпаведнага змяншэння выдаткаў Міністэрства спорту на выдачу прызоў спартсменам, выплату ўзнагароджанняў трэнерам і іншым спецыялістам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: