У беларускім футболе ўстойлівае адмоўнае развіццё
Толькі за апошні дзень навіны: зборная Беларусі прайграла чарговы матч, гэтым разам Аману, а футбольная каманда, якая брала ўдзел у Вышэйшай лізе — спыняе сваё існаванне.

Учора ў горадзе Аль-Айн нашыя лепшыя прадстаўнікі гульні ў мяч сустрэліся з камандай, якая пагадзілася згуляць. Папярэднім нашым супернікам была Сірыя.
Матч скончыўся чарговай паразай. Беларусы прайгралі Аману 0-2. Галы забілі Аль-Ях'яеі і Аль-Субхі.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў даў ацэнку: «Па-першае, свежасці не хапіла. Бачыў, што хлопцам цяжка гульня давалася, але яны маральна-валявыя ўключылі. У другім тайме сталі лепш гуляць. Але ўсё роўна стварылі мала момантаў, а тыя, што былі, не выкарыстоўвалі. Потым дзве памылкі дапусцілі: тактычна няправільна згулялі — і даволі прыстойнага ўзроўню супернік нас пакараў. Ежа для разважанняў вялікая».
Таксама ўчора адбылася апошняя гульня ў сезоне ў чэмпіянаце Беларусі.
За права гуляць у наступным годзе ў Вышэйшай лізе ў гульні ў адказ сустракаліся дзяржынскі «Арсенал» і рагачоўскі «Макслайн».

Прадстаўнік вышэйшай лігі «Арсенал» атымаў паразу 1-3 (4-5 пас суме двух гульняў) і страціў прапіску ў наймацнешым дывізіёне. А пасля кіраўнік каманды Аляксей Меляшкевіч аб'явіў аб ліквідацыі клуба:
«Арсенал» спыняе сваё існаванне. Афіцыйна».

Аляксей Меляшкевіч