Украіна будзе хадайнічаць аб санкцыях супраць 14 прадстаўнікоў спорту Беларусі
Беларускія спартоўцы і функцыянеры, якія падтрымалі вайну і рэжым, трапілі ў санкцыйную базу Украіны. Гэта можа мець для іх сур'ёзныя наступствы.
Украінская рэдакцыя спартыўнага выдання Tribuna.com абнавіла
спіс атлетаў, якія падтрымліваюць дыктатарскія рэжымы Пуціна і Лукашэнкі, а таксама прама ці
ўскосна ўхваляюць вайну. Зараз у спісе ўжо агулам 223 асобы.
Як адзначае Б*ларускі фонд спартыўнай салідарнасці, на базе дадзенага спіса ў
хуткім часе будзе падрыхтавана пастанова Вярхоўнай Рады Украіны, якую пасля
ўхвалення Рады нацыянальнай бяспекі і абароны праз МЗС накіруюць усім
міжнародным партнёрам. Гэта можа азначаць як мінімум доўгатэрміновы візавы бан
і забарону на ўезд у краіны Еўропы і ЗША. Як максімум — поўны бан у міжнародным
спорце і прыцягненне да адказнасці за падтрымку міжнародных злачынстваў у
будучыні.
Зараз у базу дададзена 14 беларусаў. Амаль усе яны ўключаны
ў спіс за публічную падтрымку рэжыму Лукашэнкі, актыўны ўдзел у прапагандзе,
падтрымку вайны і парушэння правоў чалавека.️
У спіс унесеныя: Наталля Цылінская, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту; Анастасія Мірончык-Іванова, спартоўка, лёгкая атлетыка; Аляксей Талай, паралімпіец, плаванне; Максім Недасекаў, спартовец, лёгкая атлетыка; Сяргей Кавальчук, міністр спорту Беларусі; Аляксандр Барауля, намеснік нелегітымнага міністра спорту Беларусі; Дзмітрый Баскаў, сябра НАК Беларусі; Аляксандр Багдановіч, старшыня Беларускай федэрацыі хакея; Аляксандр Глеб, былы гулец зборнай Беларусі па футболе; Уладзімір Канаплёў, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола; Сяргей Рэпкін, сябра НАК, рэктар БДУФК; Сяргей Рутэнка, старшыня Беларускай федэрацыі тэніса; Алім Селімаў, старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы; Уладзімір Базанаў, старшыя Беларускай федэрацыі футбола.
Паведамляецца, што санкцыйная база будзе
абнаўляцца.