«Вы, рускія, ідзіце адсюль». Расійскі гандбаліст патрапіў у скандал у Брэсце, цяпер сядзіць у СІЗА
У той час, як дзяржаўная прапаганда ў Беларусі заяўляе, што «большасць беларусаў добра адносіцца да Расійскай Федэрацыі», насамрэч сітуацыя зусім іншая, піша «Е*рарадыё».
Пра гэта сведчыць гісторыя расійскага гандбаліста Аляксандра Сініцына, які прыехаў у нашу краіну на зборы разам з клубам «Данскія казакі» (Таганрог) і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА за бойку ў Брэсце ў караоке.
У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства», пацярпелым па ёй праходзіць беларус (расійскі бок сцвярджае, што ён патрабуе кампенсацыю ў памеры 10 тысяч долараў).
Дырэктар
расійскага клуба Васіль Філіпаў заявіў ТАСС, што канфлікт з удзелам гандбаліста
быў справакаваны супрацоўнікам караоке-бара (падобную версію агучыла і сястра
спартсмена). «Уявіце, што ў іншай краіне вам у твар скажуць: "Вы,
рускія, ідзіце адсюль", — кажа ён. — Што вы зробіце? Ёсць факт, які
пацвярджае, што такія словы былі сказаны. Сітуацыя не вельмі прыемная».
Што зрабіў
расіянін? Ён ударыў беларуса. Філіпаў лічыць, што паколькі Беларусь — «сяброўская краіна», то ёсць надзея «на справядлівы зыход».
У клубе лічаць, што ў Брэсце была правакацыя і што Сініцына «датэрмінова» вызваляць.
Аляксандру Сініцыну 25 гадоў. Ён — выхаванец
санкт-пецярбургскай школы гандбола. У растоўскі клуб гэтым летам перайшоў з клуба горада Чэхава (Маскоўская вобласць), у складзе якога двойчы станавіўся чэмпіёнам
Расіі.