14 падсудных, 109 пацярпелых міліцыянтаў. Пачаўся суд па «масавых беспарадках» пасля выбараў у Пінску
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). На лаве падсудных — пінчукі ад 19 да 44 гадоў: муж і жонка, двое сяброў, актывіст Руху «За Свабоду», таксіст, у якога дагэтуль траўмы пасля збіцця сілавікамі. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці з якіх прычыненая шкода, якая не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.