«Жанчыны выходзяць на мітынгі, бо не ўладкавана асабістае жыццё»

У Пінску па ініцыятыве выканкама прайшла сустрэча з удзелам гісторыкаў, выкладчыкаў ПалесДУ, прадстаўнікоў улады, мясцовых арганізацый КПБ і ЛДП, Беларускага саюза жанчын.

Валянціна Кулак (у цэнтры) на парадзе вышыванак у Пінску 3 ліпеня 2018 года. Фота Васіля Мацкевіча

Валянціна Кулак (у цэнтры) на парадзе вышыванак у Пінску 3 ліпеня 2018 года. Фота Васіля Мацкевіча

Падчас сустрэчы ў тым ліку ўзнікла пытанне пра бел-чырвона-белы сцяг, піша «Зара».
Сваё меркаванне наконт гэтага выказала старшыня Пінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Валянціна Кулак:
— Сёння мусіруецца тэма — і ў нейкай частцы гэта справядліва — што ў пратэста жаночы твар. Чаму жанчыны з БЧБ-сцягам у Пінску выходзяць на мітынгі? Як жанчына, я зрабіла такія высновы: прычына гэтаму — неўладкаванасць у асабістым жыцці, нерэалізаваныя амбіцыі — іх не заўважылі кіраўнікі, не ацанілі мужы... Мы сёння сабраліся, каб задумацца: што кожны на сваім месцы будзе далей рабіць — у партыі, грамадскім фарміраванні, школе. У статуце нашай арганізацыі ў якасці прыярытэту запісана: "Выхаванне каштоўнасці сям'і і сямейных каштоўнасцяў". Перакананая: ад сям'і залежыць усё. Калі сама паважаю свой сцяг, свой герб, сваю краіну, свой горад і імкнуся зрабіць яго лепш, я навучу гэтаму сваіх дзяцей і ўнукаў. Мы ў арганізацыі выхоўвалі і будзем выхоўваць сямейныя каштоўнасці. Будзем сустракацца і размаўляць з жанчынамі, якія аказаліся ўцягнутыя ў пратэсты.