Затрыманы супрацоўнік музея ў Пінску, які ладзіў экскурсію для гараджан

Валерыя Кобрынца ўчора, 11 верасня, з працоўнага месца ўвялі супрацоўнікі міліцыі. Сёння стала вядома, што навукоўца затрыманы і знаходзіцца ў ІЧУ. На панядзелак прызначаны суд.

valerij_kobrinecz.jpg


Валерый у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі пакінуў працоўнае месца каля 16 гадзін 11 верасня. Учора ў музеі з'явіліся супрацоўнікі міліцыі. Па словах відавочцаў, двое. Адзін — у форме, другі — у цывільным. Праваахоўнікі суправаджалі Валерыя, загадчыка навукова-асветніцкага аддзела музея беларускага Палесся, калі той выходзіў з музея.
Дырэктар музея адзначыла, што супрацоўнікі міліцыі запрасілі Валерыя Кобрынца на размову.
Калегі адзначылі, што Валерый, калі пакідаў будынак, паказаў паперу, на якой было напісана "позва". Былі здзіўлены тым, што чалавека з вышэйшай гістарычнай адукацыяй, які піша навуковую дысертацыю, вялі, як злачынца. На тэлефонныя званкі не адказвае. Увечары супрацоўнікі музея падчас тэлефоннай размовы з супрацоўнікам міліцыі не даведаліся, ці затрыманы Валерый.
Сёння раніцай стала вядома, што Валеры затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Пінскага ГАУС. Суд прызначаны на панядзелак.
У нядзелю, 30 жніўня, Валерый Кобрынец правёў экскурсію па цэнтры Пінска падчас свайго працоўнага дня. Групу людзей ля калегіума атачыла міліцыя, тым не менш мерапрыемства працягнулася. Экскурсія была аформлена афіцыйна, аплачана, адзначылі калегі. Да прагулцы па горадзе і аповяду аб гістарычным мінулым Пінска далучыліся гараджане, якія ў той дзень былі на плошчы. Відавочцы паведамлялі, што экскурсію праслухалі каля сотні чалавек.
Паводле media-polesye.by