За «кармленне галубоў» у Пінску будуць судзіць

У Пінску 8-га траўня адбудзецца суд над удзельнікам «кармлення галубоў» – акцыі салідарнасці з эка-актывістамі Брэста.

pinsk_5.jpg

Пінчука Анатоля Чэшуіна затрымалі ў нядзелю, 3-га траўня, на пінскай набярэжнай. Падставай для затрымання стала праверка, ці няма сярод удзельнікаў тых грамадзян, якія парушаюць рэжым самаізаляцыі.
Сведка падзеі, блогер Мікалай Клімовіч кажа, што прычынаў для затрымання не было, бо ў краіне не ўведзены каранцін ці нейкія іншыя ізаляцыйныя захады:
Калі рэжым самаізаляцыі, то неабходна школы закрываць, дзіцячыя садкі. У Пінску нядаўна адбыўся фубльны матч, і ніхто не правяраў рэжым самаізаляцыі, адбыўся і той жа рэспубліканскі суботнік, таксама ніхто нічога не правяраў. Міліцыя, канечне, у іх гэта была падстава, каб людзей разагнаць. Побач нас былі іншыя групы грамадзян, якія скажам, што таксама не выконвалі рэжым самаізаляцыі, але іх ніхто не чапаў. Менавіта трэба было разагнаць тых людзей, якія “кармілі галубоў”.
Нагадаем, што ў нядзелю, 3-га траўня, на набярэжнай Пінска ў другі раз адбылася акцыя падтрымкі брэсцкіх актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам. У пінскай акцыі ўдзел узяло каля 20 чалавек. Наступны раз пінчукі плануюць сабрацца 10-га траўня.
racyja.com