Мікалай Клімовіч: Знікае страх — і людзі як ніколі гатовыя адстойваць свае правы

«Ужыванне ўладамі рэпрэсіўных захадаў супраць удзельнікаў «кармлення галубоў» мае адваротную рэакцыю», — кажа блогер, удзельнік нядзельных акцый у Пінску Мікалай Клімовіч.

889900.jpg


Паводле яго слоў, знікае страх — і людзі як ніколі гатовыя адстойваць свае правы:

Нам трэба жыць, каб нашыя дзеці жылі ў нармальнай краіне, у нармальных умовах, а не ў такіх, як цяпер. Калі мы будзем маўчаць і не выходзіць, як мы потым у вочы дзецям сваім будзем глядзець, якія скажуць, вось была ў вас магчымасць змяніць абставіны ў краіне, каб мы лепш жылі, а вы праседзелі і нічога не рабілі. І таму я лічу, тут не трэба баяцца, колькі можна ўжо баяцца.

 У Пінску ўжо двойчы адбылося “кармленне галубоў”. Па выніку апошняй нядзельнай акцыі 8 траўня пачаўся судовы працэс над пінчуком Анатолем Чэшуінам. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі. Разгляд справы працягнецца 14-га траўня.

 Беларускае Радыё Рацыя